БЕЛ Ł РУС

П’яны спiць моцна

5.05.2009 / 15:53

Nashaniva.com

У вёсцы Бажкi Ляхавiцкага раёна загарэлася хата.

У вёсцы Бажкi Ляхавiцкага раёна загарэлася хата. Калi прыехалi пажарныя i патушылi агонь, то ў адным з пакояў знайшлi труп гаспадара. Побач ляжаў мёртвы сабака.

Выратавальнiкi выказалi меркаванне, што ў нецвярозым стане мужчына лёг на ложак i закурыў. Сабака спрабаваў разбудзiць гаспадара, але п’яныя спяць моцна.

Два гады таму гэтую хату ўжо даводзiлася тушыць.

Сымон Свiстуновiч, Звязда

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула