БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Мы не ў выгнанні

2.10.2020 / 14:15

Nashaniva.com

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

2 кастрычніка анлайн прайшла прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай і сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі і Вольгі Кавальковай. Еўрарадыё пацікавілася ў Ціханоўскай, як яна адносіцца да таго, што яе і раду часам называюць «урадам у выгнанні».

«Я не урад у выгнанні, я проста грамадзянка Рэспублікі Беларусь, якую абставіны вымусілі выехаць з краіны», — кажа палітык. Яна падкрэсліла, што не пазіцыянуе сваю працу як працу «ўрада ў выгнанні».

«Я ўпэўненая, што хутка мы зможам вярнуцца ў свабодную краіну», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула