БЕЛ Ł РУС

Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Святаслаў Барановіч

3.10.2020 / 16:55

Nashaniva.com

Святаслаў Барановіч, фота Сяргея Гудзіліна

Пасля адбыцця пакарання выйшаў на свабоду Святаслаў Барановіч, якога многія лічылі палітычным вязнем. 

У сакавіку 2017 года пасля «Маршу недармаедаў» Барановіч у тралейбусе спрабаваў адбіць анархістаў ад ціхароў. Тыя аказаліся супрацоўнікамі міліцыі. Праз паўгода Барановіча злавілі і прысудзілі 3 гады зняволення.

У 2011-м ён быў фігурантам справы за Плошчу-2010, але змог пазбегнуць паўнавартаснага турэмнага тэрміну — адправіўся на хатнюю хімію.

Чытайце таксама. Баксёр, сантэхнік — што вядома пра Святаслава Барановіча, які адбіваў дэманстрантаў у агентаў у цывільным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула