БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская едзе з візітамі ў Нямеччыну і Славакію

4.10.2020 / 13:3

Nashaniva.com

На наступным тыдні Святлана Ціханоўская зробіць рабочы візіт у Нямеччыну і Славакію, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

У Берліне яна сустрэнецца з федэральным канцлерам Ангелай Меркель і міністрам замежных спраў Хайка Маасам. Таксама Ціханоўская выступіць у Бундэстагу ў Камітэце па міжнародных адносінах і Камітэце па адносінах Еўрасаюза. Яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі галоўных нямецкіх партый, а таксама сустрэнецца з беларускай дыяспарай.

У Браціславе Ціханоўская наведае штогадовую Міжнародную канферэнцыю Globsec Bratislava Forum.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула