Мінздароўя: За суткі зафіксавана 443 выпадкі каранавіруса
Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што за суткі зафіксавана 443 выпадкі каранавіруса (учора 432, пазаўчора — 402, у чацвер — 388).
Усяго колькасць выпадкаў з часу пандэміі перавысіла 80 тысяч (80 295).
Па стане на 4 кастрычніка ачунялі і выпісаныя 75 тыс. 239 чалавек (91 за суткі), праведзена 1 936 540 тэстаў (20 200 за суткі).
За ўвесь час памерлі 857 пацыентаў (пяць за суткі).