БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Арменіі паведаміла аб трох збітых самалётах Азербайджана

4.10.2020 / 14:36

Nashaniva.com

Днём 4 кастрычніка Армія абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі збіла тры самалёты і знішчыла два танкі Азербайджана. Пра гэта паведаміла прэс-секратар Мінабароны Арменіі Шушан Сцяпанян на сваёй старонцы ў Facebook, піша РБК

«Каля 12:00 падраздзяленні Арміі абароны Арцаха на паўднёвым кірунку збілі тры самалёты і пабілі два танкі праціўніка», — заявіла Сцепанян.

Напярэдадні ў Нагорным Карабаху былі збітыя тры самалёты ВПС Азербайджана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула