БЕЛ Ł РУС

Партал Tut.by святкуе 20-годдзе

5.10.2020 / 10:44

Nashaniva.com

Фота Дзмітрыя Брушко

Сёння сваё 20-годдзе святкуе партал Tut.by — адзін з самых папулярных беларускіх сайтаў.

Як адзначаюць супрацоўнікі партала, у жніўні 2020-га ахоп сайта складаў 68,62% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі. У жніўні 2020 года старонкі Tut.by адкрылі амаль 420 мільёнаў разоў.

Але гэты год быў няпросты, у маі памёр заснавальнік сайта Юрый Зісер.

Ад канца жніўня Міністэрства інфармацыі вынесла чатыры папярэджанні, а на мінулым тыдні прыпыніла для Tut.by статус СМІ і падало дакументы ў суд, каб пазбавіць сайт увогуле гэтага статусу. 

Нягледзячы на ўсё гэта, «мы ідзём далей і кожны дзень, як і раней, зноў будзем вам распавядаць пра цікавыя падзеі і цудоўных людзей», — гаворыцца ў рэдакцыйным звароце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула