БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Чэхіі прыняў лідэраў беларускага грамадства

5.05.2009 / 23:37

Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч знаходзяцца ў Празе на запрашэнне Міністэрства замежных справаў Чэхіі.

Казулін, Мілінкевіч, Шушкевіч, Сурвілла, Пазняк з Тапаланкам.

Сёньня Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч былі прынятыя прэм’ер‑міністрам Чэхіі Мірэкам Тапаланкам. Палітыкі знаходзяцца ў Празе на запрашэньне міністэрства замежных справаў Чэхіі.

Свае ўражаньні ад сустрэчы выказаў Зянон Пазьняк: «Мы абмяркоўвалі праграму «Ўсходняе партнэрства» і па ўсіх пунктах знайшлі паразуменьне. Асабліва нам істотна, што прэм’ер падтрымаў нашу пазыцыю па зьберажэньні беларускай культуры. Гэта вельмі істотна. Мы абмяняліся думкамі і мелі агульную пазыцыю ў гэтым. Засьведчана, што захаваньне беларускай культуры — гэта ёсьць захаваньне дэмакратыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула