БЕЛ Ł РУС

Меркель прыме Ціханоўскую ў якасці «ключавой фігуры беларускай апазіцыі»

5.10.2020 / 15:47

Nashaniva.com

Канцлер Германіі Ангела Меркель прыме заўтра, 6 кастрычніка, экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую ў якасці «вядучай і ключавой фігуры беларускай апазіцыі», паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфэн Зайберт, піша Інтэрфакс.

«Канцлер рада сустрэчы са спадарыняй Ціханоўскай», — сказаў ён. Ён не ўдакладніў, аб чым менавіта на сустрэчы ў Берліне пойдзе гаворка.

«Я не магу гэта каментаваць загадзя», — адзначыў Зайберт.

Раней сама Ціханоўская сказала ў інтэрв'ю Spiegel, што плануе абмеркаваць з Меркель перспектывы ўдзелу Берліна як пасярэдніка ў выпадку пачатку перамоў паміж беларускімі ўладамі і апазіцыяй.

Сустрэча Меркель і Ціханоўскай запланаваная на аўторак, яна пройдзе ў Бэрліне. У сваю чаргу афіцыйная прадстаўніца МЗС ФРГ сказала, што ў сераду раніцай Ціханоўская сустрэнецца з міністрам замежных спраў Нямеччыны Хайка Маасам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула