БЕЛ Ł РУС

У Жыткавічах п'яны мужчына кінуў шклянку ў знаёмую, а трапіў у службовы аўтамабіль ВІДЭА

8.10.2020 / 19:19

Nashaniva.com

У Жыткавічах уначы 5 кастрычніка п'яны мужчына бегаў за знаёмай па вуліцах горада. Яго затрымалі, паведамілі ў МУС.

У той вечар 28-гадовы хлопец высвятляў адносіны са сваёй выбранніцай. Каб адысці ад канфлікту, дзяўчына вырашыла з'ехаць на ровары. Мужчына ж не адыходзіў і спрабаваў утрымаць каханую. Праўда, спосаб ён выбраў некалькі незвычайны: кінуў у яе шклянкай. Шклянка так і не даляцела, затое трапіла ў лабавое шкло службовага аўтамабіля супрацоўнікаў Дэпартамента аховы.

Мужчыну затрымалі. Яго дзеянням дадуць прававую ацэнку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула