БЕЛ Ł РУС

У Шклоўскім раёне дзіця пацярпела ў аварыі. Маці паспрабавала гэта ўтаіць, каб выгарадзіць суседа

9.10.2020 / 11:57

Nashaniva.com

У Шклоўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымала малалетняе дзіця, піша shklovinfo.by.

У Цэнтральную раённую бальніцу па дапамогу звярнулася жанчына, патлумачыла, што яе сын сам сабе прычыніў цялесныя пашкоджанні, зваліўшыся з лесвіцы другога паверха. Дзіця шпіталізавалі. Пазней высветлілася, што на хлопчыка наехаў падлетак, у якога не было правоў. Маці хацела ўтаіць ДТЗ, каб не прыцягваць да адказнасці суседа-матацыкліста.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула