БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 9 кастрычніка — да +18

9.10.2020 / 07:34

Nashaniva.com

9 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна па ўсходніх раёнах краіны пройдуць дажджы.

У ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі Рэспублікі захаваецца туман. Вецер паўднёвы слабы. Максімальная тэмпература паветра +13..+18°С.

У Мінску: без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Раніцай месцамі па горадзе туман. Вецер паўднёвы слабы. Раніцай тэмпература паветра +12..+14°С, днём +15..+17 °С, увечары +12..+14°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула