БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка паехаў у Ерэван

9.10.2020 / 07:39

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Ерэван (Арменія) для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае БелТА.

Ключавой тэмай пасяджэння стане санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя і пытанні аднаўлення пасажырскіх зносін у ЕАЭС. Будуць разгледжаны пакінутыя няўзгодненымі пазіцыі па стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі.

Таксама ў Галоўчанкі запланавана сустрэча са старшынёй урада РФ Міхаілам Мішусціным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула