БЕЛ Ł РУС

Вызначылі пераможцу на месца «найлепшай у свеце працы»

6.05.2009 / 12:53

Nashaniva.com

Інтэрнет‑аўдыторыя аддала свае галасы 34‑гадоваму жыхару Брытаніі.

Інтэрнет‑аўдыторыя аддала свае галасы 34‑гадоваму жыхару Брытаніі.

Гэта супрацоўнік дабрачыннай арганізацыі Бэн Саўсхол. За яго прагаласавалі дзесяткі тысяч карыстальнікаў Інтэрнета з 200 краін.

Барацьба за пасаду дазорцы трапічнай выспы Гамільтан, што ўваходзіць у склад Вялікага бар’ернага рыфу пачалася яшчэ ў пачатку гэтага году. Тады аўстралійская турыстычная кампанія ў якасці рэкламы прыдумала конкурс.

Галоўныя абавязкамі дазорцы Гамільтана былі наступныя: карміць рыбаў, збіраць пошту, штодзённа весці відэадзённік, рабіць фатаздымкі і пакідаць запісы ў інтэрнет‑блогу для прыцягнення турыстаў. Заробак складае каля 100 тыс. даляраў за паўгоду.

Паводле Эхо Москвы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула