БЕЛ Ł РУС

Валанцёры, якія дапамагалі медыкам падчас першай хвалі пандэміі каранавіруса, цяпер не будуць дапамагаць ім

9.10.2020 / 11:51

Nashaniva.com

Валанцёры BYCOVID19, якія дапамагалі медыкам падчас першай хвалі пандэміі каранавіруса, цяпер ім дапамагаць не будуць.

У сваёй заяве яны тлумачаць гэта наступным:

— улады заблакавалі пляцоўку MolaMola, на якой збіралі грошы для медыкаў, а яе заснавальніка Эдуарда Бабарыку пасадзілі ў СІЗА;

— сузаснавальнікі BYCOVID19 Андрэй Стрыжак і Андрэй Ткачоў з'ехалі з краіны ад пераследу ўладаў.

Да таго ж, калі вясной быў дэфіцыт масак і рэспіратараў, цяпер на іх «проста трэба выдзеліць бюджэт». Калі грошай хапае на вадамёты і сілавікоў, павінна хапаць на вентылятары лёгкіх і медыкаў, лічаць валанцёры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула