БЕЛ Ł РУС

У Расіі прырост захварэлых на COVID-19 дасягнуў рэкорду за ўвесь час пандэміі

9.10.2020 / 11:59

Nashaniva.com

За мінулыя суткі ў Расіі зарэгістравалі 12 126 новых выпадкаў захворвання на COVID-19, паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з вірусам. Гэта рэкордны паказчык за ўвесь час пандэміі ў Расіі, піша РБК.

Да гэтага максімальны сутачны прырост хворых быў зафіксаваны 11 мая, тады заразіліся 11 656 чалавек.

Усяго з пачатку распаўсюджвання віруса ў краіне захварэлі 1 272 238 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула