БЕЛ Ł РУС

«Мантажная пена робіць цуды». Двух мужчын збіраюцца прыцягнуць да адказнасці за «пагрозы» сілавікам

9.10.2020 / 19:43

Nashaniva.com

Жыхара Баранавіч прыцягнуць да адказнасці за заклік спаліць кватэру вайскоўца, паведамляе МУС.

Паведамляецца, што 20 верасня ў Telegram-чаце адзін з удзельнікаў прапанаваў знішчыць маёмасць вайскоўца в/ч 7404.

Спаліць кватэру прапаноўваў 34-гадовы жыхар Баранавіч.

Са слоў яшчэ аднаго ўдзельніка чата, 37-гадовага гараджаніна, ён таксама паддаўся экспрэсіі, калі напісаў, што «мантажная пена робіць цуды». Пост таксама адрасаваўся вайскоўцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула