БЕЛ Ł РУС

На дапамогу гандбольнаму клубу «Віцязь-Леон» прыйшла легендарная Наталля Наважылава

11.10.2020 / 10:57

Nashaniva.com

Фота з фэйсбука клуба

На дапамогу гандбольнаму клубу «Віцязь-Леон», які за грамадзянскую пазіцыю знялі з чэмпіянату і пакінулі без трэніровачнай залы, прыйшла легендарная Наталля Наважылава — гандбалісты цяпер займаюцца агульнай фізічнай падрыхтоўкай у яе фітнес-цэнтры.

«Выбары і ўсё, што адбылося пасля іх, сталі апошняй кропляй. Катаванні і здзекі — гэта ненармальна. Я гэта ўспрымала так, нібыта б'юць майго сына, забіваюць майго сына.

Грамадства абурана. Яно прагне свабоды, праўды, міру. Павольна, сваім шляхам, без падказак з захаду ці ўсходу мы самі пабудуем сваю краіну,» — прыводзіць словы Наважылавай прэс-служба каманды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула