БЕЛ Ł РУС

17 кастрычніка — сустрэча з пісьменнікам Янушам Вішнеўскім, аўтарам бестселера «Адзінота ў сеціве»

15.10.2020 / 08:42

Nashaniva.com

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 14.00.

«Польскі інстытут» у Мінску запрашае на сустрэчу з Янушам Леонам Вiшнеўскім, вядомым польскім пісьменнікам.

Януш Леон Вiшнеўскі знаёмы нашым чытачам па кнігах, якія былі надрукаваны на рускай мове «Одиночество в сети», «Мартина», «Повторение судеб» і іншым.

У рамках сустрэчы адбудзецца прэзентацыя доўгачаканага працягу рамана «Адзінота ў сеціве», які выйшаў на беларускай і рускай мовах — «Канец адзіноты» і «Одиночество в сети. Возвращение к началу».

Фота на галоўнай старонцы — Вікіпедыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула