БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: У пытаннях адносін Беларусі і Расіі неабходна дабіцца поўнай яснасці

7.05.2009 / 14:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць патрэбным дабіцца поўнай яснасці ў існуючых пытаннях адносін Беларусі і Расіі.

Аб гэтым ён сёння сказаў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Сурыкавым.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён адкрывае новую старонку ва ўзаемаадносінах з замежнымі дыпламатамі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, звяртаючыся да расійскага пасла: &

laquo;Вы да іншаземцаў не належыце. Вы — нашы людзі. Тым не менш, вы прадстаўляеце самы блізкі нам народ Расіі, а таму я і вырашыў адкрыць гэту старонку сустрэчай з вамі».

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Аляксандру Сурыкаву прадоўжыць размову ў фармаце сам‑насам.

«Перакананы, што вы як пасол даложыце кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі ўсе факты, каб паміж Мінскам і Масквой было больш разумення па тых ці іншых пытаннях», — сказаў прэзідэнт.
«Я хацеў бы, каб наша шчырая і цёплая размова паклала добры пачатак традыцыі ўзаемаадносін з пасламі замежных дзяржаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу пасол Расіі назваў рашэнне Аляксандра Лукашэнкі правільным і своечасовым, асабліва на фоне глабальнага эканамічнага крызісу.

Беларуска‑расійскі тавараабарот у 2008 годзе дасягнуў рэкорднай адзнакі — амаль $34,2 млрд. Экспарт беларускіх тавараў у Расію перасягнуў $10 млрд. і ўзрос на 19,2 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула