БЕЛ Ł РУС

22 паверхі даўжынёй. У Мінску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг памерам з хакейную пляцоўку ФОТА

18.10.2020 / 11:32

Nashaniva.com

У мікрараёне Каскад вывесілі агромністы бел-чырвона-белы сцяг. Ён прыкладна 22 паверхі даўжынёй.

У дваровым тэлеграм-канале пішуць, што гэта была спроба паставіць рэкорд на самы вялікі сцяг у свеце.

Сцяг 71 метр у даўжыню і 36 у шырыню, ягоная плошча — 2556 м².

Аднак праз гіганцкія памеры сцяг заблытаўся падчас вывешвання.

Неўзабаве прыехала група людзей у чорным, каб гэты сцяг зняць. Але жыхары знялі сцяг самі і збіраюцца паўтарыць спробу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула