БЕЛ Ł РУС

Журналіст «Моцных навін» Дзяніс Якштас так і не выйшаў на волю пасля 15 сутак. Чакаецца новы суд

18.10.2020 / 12:55

Nashaniva.com

Моцныя навіны

Сёння, 18 кастрычніка, пасля 15 дзён арышту на свабоду так і не выйшаў журналіст гомельскіх «Моцных навін» Дзяніс Якштас. У дачыненні да яго распачаты новы адміністрацыйны працэс. У ІЧУ ён будзе да суда, паведамляе выданне.

Дзяніса затрымалі 3 кастрычніка. У той дзень ён збіраўся ехаць у грыбы, але так і не даехаў. На прыпынку «кінатэатр Кастрычнік» яго затрымалі супрацоўнікі АМАПа і адвезлі ў РАУС Савецкага раёна. Там ён даведаўся, што яго абвінавачваюць па артыкуле 23.34 за ўдзел у мірнай акцыі, якая прайшла 27 верасня, на якой ён працаваў у якасці журналіста.

У той жа дзень супрацоўнікі АМАПа, якія прыехалі да яго дадому, дзе знаходзілася яго жонка Ганна Якштас, галоўны рэдактар «Моцных навін», і адно з дзяцей. Супрацоўнікі канфіскавалі ўсю тэхніку і затрымалі Ганну, паведаміўшы, што ў дачыненні да яе вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула 23.34 за ўдзел у акцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула