БЕЛ Ł РУС

У тэатры імя Горкага адмененыя спектаклі да канца месяца. Прычына — каранавірус

19.10.2020 / 10:49

Nashaniva.com

Tut.by

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага 6 кастрычніка ў двух супрацоўнікаў тэатра быў знойдзены каранавірус. Пасля гэтага тэатр адмяніў усе паказы да 17 кастрычніка.

Пазней Горкаўскі адмяніў яшчэ адзін паказ, а таксама заяўленую прэм'еру спектакля «Трамвай «Жаданне».

Цяпер спіс адмененых спектакляў пашырыўся.

— Мы адмянілі ўсе спектаклі да канца кастрычніка і прынялі санітарна-эпідэміялагічныя меры да поўнага выздараўлення творчага і тэхнічнага персаналу, — паведамілі Tut.by ў тэатры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула