БЕЛ Ł РУС

На хлопца з Пастаў завялі крымінальную справу за БЧБ-сцяг і надпіс «3%» на прыпынку

19.10.2020 / 12:50

Nashaniva.com

Гэта адбылося мінулай ноччу на вуліцы 17 верасня. 23-гадовы адміністратар мясцовай аграсядзібы, гаворыцца ў паведамленні МУС, размаляваў фарбай аўтобусны прыпынак. Маладога чалавека затрымалі па гарачых слядах.

Фота МУС

«З яго слоў, — паведамляе сайт МУС, — пратэсныя малюнкі і надпісы ён нанёс наўмысна, выказаўшы сваю палітычную пазіцыю. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням жыхара Паставаў і распачалі крымінальную справу за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці. Падазраваны змешчаны ў ІЧУ. Раней ён не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула