БЕЛ Ł РУС

Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з ватыканскімі іерархамі

19.10.2020 / 16:35

Nashaniva.com

Фота Віталя Палінеўскага

19 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся дзяржсакратаром Папы Францішка кардыналам П’етра Паралінам і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту Святога Пасаду арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам па іх запрашэнні, піша catholic.by.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны сітуацыя ў Беларусі і планы па вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на радзіму да сваёй паствы.

Заклапочаны забаронай Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму вярнуцца ў Беларусь, Святы Пасад прыкладае максімум намаганняў з мэтай хутчэйшага выпраўлення сітуацыі, якая склалася, і спадзяецца, што праблема будзе вырашана cтаноўча.

Нагадаем, што Тадэвушу Кандрусевічу не дазволілі вярнуцца ў Беларусь 31 жніўня, калі ён вяртаўся з Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула