БЕЛ Ł РУС

Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін следства яшчэ на два месяцы

20.10.2020 / 18:53

Nashaniva.com

Палітыку Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін следства яшчэ на два месяцы — да 20 снежня, паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец.

Фота Надзеі Бужан

«Пра гэта нават адвакатцы не паведамілі. Паша напісаў у лісце. Проста выклікалі, зачыталі, без абгрунтавання і тлумачэння. Ён нічога не падпісваў і параіў следчаму напісаць рапарт, не ламаць сабе жыццё і не ўдзельнічаць у беззаконні. Следчы прамаўчаў», — піша жонка палітыка.

Нагадаем, Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля свайго дома.

Севярынцу выставілі абвінавачванне паводле часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса («Удзел у масавых беспарадках»).

Беларускія праваабаронцы прызналі Севярынца палітвязнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула