БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі пачнецца закрыты суд над Уладзімірам Чудзянцовым

21.10.2020 / 12:50

УШ

Журналіст правёў за кратамі амаль год.

26 кастрычніка ў судзе Заводскага раёна Мінска пачнецца разгляд справы Уладзіміра Чудзянцова (Зуева).

Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:

У судзе Заводскага раёна паведамілі, што працэс будзе закрытым, бо ў справе фігуруе непаўнагадовы пацярпелы.

Нагадаем, Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада 2019 года на беларускай мяжы па дарозе ў Варшаву. Падчас мытнага кантролю ў рэчах журналіста знайшлі пакунак з наркатычным рэчывам. Была заведзена крымінальная справа. 10 студзеня 2020 года Следчы камітэт паведаміў, што супраць Чудзянцова пачалі крымінальную справу за «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга» паводле ч. 2 арт. 167 Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула