БЕЛ Ł РУС

Другая гарадская бальніца Мінска пераходзіць на прыём кавідных пацыентаў

22.10.2020 / 17:12

Nashaniva.com

Другая гарадская клінічная бальніца Мінска з 23 кастрычніка пераходзіць на прыём пацыентаў з COVID-19, паведамляе БелТА.

Адно аддзяленне — уралагічнае — працягне працаваць у сваім рэжыме.

Па словах галоўнага доктара бальніцы Сяргея Прусевіча, супрацоўнікі бальніцы гатовы да другой хвалі каранавіруса, ведаюць, як змагацца з захворваннямі і абараніць сябе ад інфікавання.

Сяргей Прусевіч дадаў, што пратаколы лячэння пацыентаў з COVID-19 перагледжаны. Кардынальна яны не змяніліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула