БЕЛ Ł РУС

Беларус балатуецца ў Еўрапарламент

8.05.2009 / 16:58

АГ

Антон Мірановіч, фота orla.pl

Гэта прафесар Антон Мірановіч — кіраўнік кафедры гісторыі культур пагранічча ў Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта.

Ён беспартыйны, але будзе кандыдаваць ад ліберальнае партыі Грамадзянская платформа ў спалучаных Падляшскай і Вармінска‑Мазурскай акругах (Польшча).

Антону Мірановічу сёлета споўніцца 50 гадоў. Ён нарадзіўся 30 кастрычніка 1959 г. у Беластоку, скончыў Беластоцкі універсітэт. Пасля працаваў настаўнікам у школе, супрацоўнічаў з газетамі «Ніва» і «Przegląd Prawosławny».

З 1986 г. — выкладчык Інстытута гісторыі Варшаўскага універсітэта, пасля — Інстытута гісторыі універсітэта ў Беластоку. Напісаў некалькі кніг па гісторыі Падляшша.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула