БЕЛ Ł РУС

«Белнафтахім»: Інфармацыя пра забастоўку на «Гродна Азоце» не пацвярджаецца

26.10.2020 / 10:16

Nashaniva.com

«Завод працуе, тэхпрацэсы — у штатным рэжыме. Забастоўкі няма. Інфармацыя ў Telegram-каналах не пацвярджаецца», — сказаў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго інфармацыі, сёння раніцай «група да 100 чалавек безвынікова спрабавала блакаваць выхад рабочых «Гродна Азота» на змену».

«Большасць з гэтай групы ні да заводу, ні да прафесіі рабочага не мае дачынення», — дадаў Аляксандр Цішчанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула