БЕЛ Ł РУС

Гомельскага доктара, які выйшаў з плакатам «Жыве Беларусь», асудзілі на 15 сутак

27.10.2020 / 13:50

Nashaniva.com

У Гомелі 26 кастрычніка доктар-фтызіятар Мікалай Козіч выйшаў да будынка туберкулёзнай бальніцы з плакатам «Жыве Беларусь». Неўзабаве яго забрала міліцыя. Сёння суд Навабеліцкага раёна (суддзя Ірына Піскунова) пакараў яго арыштам на 15 дзён за «несанкцыянаваную акцыю», піша «Радыё Свабода».

Бацькі Козіча працуюць у сферы медыцыны. У верасні ён наведваў бацькоў у Жлобіне і быў затрыманы міліцыяй — разам з маці, жонкай, сястрой і ейным мужам. Іх усіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафамі і арыштамі. Мікалай Козіч тады адбыў у ізалятары 8 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула