БЕЛ Ł РУС

У Гродне кіроўца ўседарожніка збіў і правёз на капоце міліцыянера. Затрымалі мужчыну на мяжы ВІДЭА

27.10.2020 / 19:49

Nashaniva.com

У Гродне кіроўца ўседарожніка збіў і правёз на капоце міліцыянера, паведамляе МУС.

Участковы інспектар Ленінскага РАУС увечары 25 кастрычніка выйшаў з пад'езда дома. Ён убачыў, што мінак сфатаграфаваў яго службовы аўтамабіль, і паспрабаваў даведацца мэту здымкі. Просьбу мужчына праігнараваў і сеў у BMW X5. Затым паспрабаваў з'ехаць: збіў інспектара, працягнуў яго на капоце каля 10 м і скінуў на павароце.

Неўзабаве машыну затрымалі супрацоўнікі Гродзенскай памежнай групы ў пункце пропуску «Прывалка». Высветлілася, што за рулём быў 33-гадовы індывідуальны прадпрымальнік. Ён быў цвярозы, але патлумачыць прычыну свайго ўчынку не змог.

Завялі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула