БЕЛ Ł РУС

У панядзелак на Дзяды на Кальварыйскіх могілках пройдзе агульнагарадская працэсія

28.10.2020 / 14:24

Nashaniva.com

Фота Аляксандры Шчыглінскай

2 лістапада, ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, на мінскіх Кальварыйскіх могілках пройдзе агульнагарадская працэсія, якую правядзе Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, піша catholic.by

Пасля працэсіі ў касцёле іерарх узначаліць святую імшу за памерлых.

Пачатак працэсіі ў 18.00.

Біскуп Юрый Касабуцкі запрашае вернікаў па меры магчымасці браць удзел у малітвах за памерлых і нагадвае пра неабходнасць захавання пры гэтым санітарна-эпідэміялагічных норм у сувязі з павелічэннем колькасці захворванняў каранавіруснай інфекцыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула