БЕЛ Ł РУС

18-гадовы трактарыст збіў апору бульбасховішча: загінула жанчына, другая атрымала траўмы

28.10.2020 / 14:28

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося а 9-й раніцы ў вёсцы Васілеўшчына Мінскага раёна, паведамляе СК.

18-гадовы хлопец на трактары «Беларус» урэзаўся ў апорную калону бульбасховішча. Калона перакулілася і дах пабудовы абваліўся.

61-гадовая работніца загінула на месцы здарэння, яшчэ адна жанчына з траўмамі рознай ступені дастаўлена ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, трактарыст быў цвярозы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула