БЕЛ Ł РУС

У Слуцку запускалі кацельню, адбыўся выбух. Двое рабочых пацярпелі

30.10.2020 / 18:04

Nashaniva.com

Паведамленне аб выбуху ў кацельні ў Слуцку паступіла ратавальнікам 30 кастрычніка ў 15:35, піша «Інфа-Кур'ер».

Як стала вядома, пры правядзенні пуска-наладачных работ цвёрдапаліўнага катла кацельні, яшчэ не ўведзенай у эксплуатацыю, адбыўся выкід залішняга ціску без гарэння. У выніку здарэння пацярпелі два работнікі, якіх шпіталізавалі.

Будынак кацельні не пашкоджаны. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула