БЕЛ Ł РУС

У Мінску — новы галоўны архітэктар

3.11.2020 / 11:19

Nashaniva.com

Realt.by

Новым галоўным архітэктарам Мінска сёння прызначаная Вольга Верамей, якая да гэтага ўзначальвала Галоўнае ўпраўленне горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры, піша Tut.by.

20 кастрычніка пасаду галоўнага архітэктара па пагадненні бакоў пакінула Вольга Радчанка.

Вольга Верамей нарадзілася ў Мінску. Атрымала вышэйшую архітэктурную адукацыю ў БНТУ, скончыла паліталогію ў Інстытуце прадпрымальніцтва і парламентарызму, плюс атрымала вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання. Сярод іншага працавала намеснікам старшыні Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, а ў пачатку 2019 года ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула