БЕЛ Ł РУС

У Мінскім лінгвістычным універсітэце ў 55 студэнтаў і 17 супрацоўнікаў — каранавірус

4.11.2020 / 10:4

Nashaniva.com

Tut.by

У Мінскім лінгвістычным універсітэце ў 55 студэнтаў і 17 супрацоўнікаў — COVID-19. Захворванне ва ўсіх працякае ў бессімптомнай або лёгкай форме, паведамляецца ў афіцыйным телеграм-акаўнце МДЛУ.

З 2 лістапада ў МДЛУ, каб мінімізаваць рызыкі распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, адукацыйны працэс арганізавалі ў камбінаваным фармаце: аўдыторныя заняткі і адзін дзень заняткаў у анлайн-фармаце.

Студэнты павінны прыходзіць ва ўніверсітэт у масцы, калі яе забыліся, то прапануюць узяць на ўваходзе ў карпусы В і Д. Пры найменшых праявах сімптомаў ВРВІ іх просяць звяртацца ў пункт аховы здароўя МДЛУ (1 паверх Д-корпуса).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула