БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае людзей, якія размясцілі ў тэлеграм-канале асабістыя звесткі начальніка Рагачоўскага РАУС. Ім пагражае да 3 гадоў

4.11.2020 / 18:08

Nashaniva.com

27 кастрычніка ў адным з тэлеграм-каналаў невядомыя размясцілі фатаграфію і асабістыя звесткі начальніка Рагачоўскага РАУС. Пост пракаментавалі некалькі чалавек.

Асобы датычных да інцыдэнту высвятляюць, паведамілі ў Следчым камітэце. Завялі крымінальную справу па артыкуле 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да трох гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула