БЕЛ Ł РУС

Байдэн абышоў Трампа ў другім «спрэчным» штаце: Пенсільваніі. Але падлік працягваецца

6.11.2020 / 17:27

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп страціў лідарства на прэзідэнцкіх выбарах у штаце Пенсільванія. Паводле Fox News, Джо Байдэн вырваўся ў лідары пасля падліку 98% бюлетэняў. У Байдэна — 3 295 297 галасоў, у Трампа — 3 289 791.

Раней Трамп страціў перавагу ў Джорджыі.

Калі Байдэн выйграе ў Пенсільваніі (ён тут нарадзіўся), то паводле Fox News, у яго будзе 284 галасоў Калегіі выбаршчыкаў пры неабходных 270 (паводле NY Times у яго будзе 273).

Трамп зараз мае 214 галасоў, але перамагае ў Паўночнай Караліне (+15) і на Алясцы (3). Застаюцца галасы ў Арызоне (Fox News аддала ўжо перамогу Байдэну, 11 галасоў), Невадзе (6).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула