У Мінску праходзіць жаночы дэмарш. Адбываюцца кропкавыя затрыманні
На праспекце Незалежнасці ў Мінску кропкава затрымліваюць жанчын з кветкамі. Сілавікі ў чорным выскокваюць з бусаў і вядуць жанчын з кветкамі туды. Карэспандэнт «Нашай Нівы» быў сведкам некалькіх такіх затрыманняў.
Жаночыя гулянні з кветкамі па суботах праходзілі ў Мінску паўтара месяца. Затрыманні на іх адбываюцца ўпершыню.