БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя заяўляе пра 996 новых выпадкаў каранавіруса за суткі

8.11.2020 / 14:46

Nashaniva.com

На 8 лістапада ў Беларусі на каранавірус перахварэлі 90 998 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя.

З пачатку пандэміі на тэрыторыі краіны са станоўчым тэстам на кавід зарэгістраваныя 106 279 чалавек. Прырост хворых за суткі — 996 чалавек.

Сярод усяго насельніцтва праведзена 2 689 137 тэстаў.

Ад каранавіруса памерлі, паводле афіцыйных даных, 1007 пацыентаў. За суткі — тры чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула