БЕЛ Ł РУС

У Мінску перакуліўся аўтамабіль хуткай дапамогі ВІДЭА

8.11.2020 / 18:45

Nashaniva.com

У Мінску перакуліўся аўтамабіль хуткай дапамогі, паведамляе ДАІ.

49-гадовая кіроўца на аўтамабілі Honda ехала па вуліцы Герасіменкі з боку вуліцы Байкальскай у напрамку вуліцы Арцёма. На скрыжаванні вуліц Несцерава і Герасіменкі, рухаючыся на зялёны сігнал святлафора, яна не саступіла дарогу аўтамабілю хуткай, кіроўца якой рухаўся па вуліцы Несцерава ў напрамку вуліцы Ілімскай з уключанымі маякамі і гукавым сігналам.

У выніку ДТЗ аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі перакуліўся на правы бок. Траіх пасажыраў хуткай і жанчыну-кіроўцу легкавога аўто даставілі ў бальніцу для абследавання. Пасля абследавання іх адпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула