БЕЛ Ł РУС

Сярод затрыманых — даследчык рукапісаў беларускіх татар Міхаіл Тарэлка

9.11.2020 / 19:10

Nashaniva.com

Кандыдат філалагічных навук Міхаіл Тарэлка знайшоўся сярод затрыманых 8 лістапада.

57-гадовы ўраджэнец Калодзішчаў Міхаіл Тарэлка — супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён адзін з некалькіх на ўвесь свет даследчыкаў рукапісаў беларускіх татар.

Учора быў затрыманы і іншы вядомы навуковец — лацініст Аляксандр Жлутка.

Праваабаронцам вядомыя 1052 чалавекі, затрыманыя 8 лістапада. Інфармацыі пра колькасць затрыманых ад МУС не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула