БЕЛ Ł РУС

Беларусы Італіі заклікалі папу Францішка сустрэцца са Святланай Ціханоўскай

10.11.2020 / 16:33

Nashaniva.com

ANSA

У лісце, адрасаваным дзяржсакратару Ватыкана кардыналу П’етра Параліну, Асацыяцыя беларусаў Італіі выказвае сваё «здзіўленне і абурэнне фактам перадачы даверчых лістоў апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам Аляксандру Лукашэнку».

Ліст цытуе суполка беларусаў у Італіі ў фэйсбуку.

«Калі апостальская сталіца, — пішацца ў лісце, — сапраўды адкрытая для дыялогу з усімі палітычнымі сіламі, бачным знакам гэтай адкрытасці магло б стаць афіцыйнае запрашэнне ў Ватыкан лідара Каардынацыйнай рады Святланы Ціханоўскай, за якую аддала свае галасы на апошніх прэзідэнцкіх выбарах абсалютная большасць грамадзян Беларусі».

Таксама ў лісце звяртаецца ўвага на сітуацыю з забаронай на ўезд у Беларусь каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула