БЕЛ Ł РУС

У Арменію прыбылі першыя самалёты з расійскімі міратворцамі

10.11.2020 / 19:00

Nashaniva.com

Тры самалёты ваенна-транспартнай авіяцыі Іл-76 з вайскоўцамі падраздзяленняў расійскай 15-й міратворчай брыгады прызямліліся на аэрадроме Эрэбуні (Арменія), паведамляе ТАСС.

Самалёты ваенна-транспартнай авіяцыі даставілі больш за 80 вайскоўцаў, бронетранспарцёры, бронеаўтамабілі і сродкі сувязі.

Усяго для разгортвання міратворчага кантынгенту ў зоне нагорнакарабахскага канфлікту перакінуць 1960 вайскоўцаў, 90 бронетранспарцёраў, 380 адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула