БЕЛ Ł РУС

На двух катоў наклалі арышт праз нявыплачаныя штрафы іх гаспадароў

11.11.2020 / 16:43

Nashaniva.com

Ілюстрацыйнае архіўнае фота Сяргея Зініна

Сілавікі наклалі арышт на двух катоў, чые гаспадары не сплацілі адміністрацыйныя штрафы за ўдзел у пратэстах. Пра гэта распавёў Свабодзе праваабаронца Аляксей Казлюк.

Праз некалькі дзён гаспадары знайшлі валанцёрскую арганізацыю і там ім дапамаглі з аплатай штрафаў. Каты засталіся дома.

Паводле Казлюка, гаспадароў катоў пакаралі за ўдзел у пратэстах. Яны прасілі не называць іх імёнаў і не даваць кантактаў журналістам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула