БЕЛ Ł РУС

Раўбічам не далі чэмпіянат свету па біятлоне ў 2025 годзе

15.11.2020 / 09:20

Nashaniva.com

Чэмпіянат свету-2025 па біятлоне пройдзе ў швейцарскім Ленцархайдзе. Такое рашэнне было прынята на анлайн-кангрэсе ІБУ, піша Прэсбол.

Адзіным канкурэнтам Швейцарыі былі беларускія Раўбічы. Чыноўнікі ІБУ вырашылі даверыць правядзенне турніру Ленцархайду.

У 2024 годзе чэмпіянат свету пройдзе ў чэшскім Нове-Месце.

«Раўбічы» прымалі чэмпіянаты свету ў 1974, 1982 і 1990 гадах. У лютым 2022-га тут павінен прайсці этап Кубка свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула