БЕЛ Ł РУС

Беларусь — край адкрытых дзвярэй

14.05.2009 / 17:37

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Фестывалю культур народаў Еўразіі.

«Гэта унікальная творчая акцыя прызначана раскрыць вялікі патэнцыял нацыянальных культур дружалюбных дзяржаў, прадэманстраваць сапраўднае сузор’е талентаў і стаць своеасаблівым аглядам ходу рэалізацыі сумесных мастацкіх праектаў», — гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што гэта свята праходзіць у знамянальны год 65‑годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў.

Важнай асаблівасцю фестывалю стануць выступленні жаданых гасцей не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах рэспублікі. «Гэта яшчэ раз пацвердзіць, што

Беларусь заўсёды адкрыта для людзей добрай волі розных нацыянальнасцей і веравызнання», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Няхай любоў да мастацтва, гордасць за культуру і сваю Айчыну дапамагаюць пакараць новыя вяршыні, умацоўваюць духоўныя сувязі, супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне паміж краінамі — членамі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка ўдзельнікам фестывалю.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула