БЕЛ Ł РУС

Пашынян прадставіў план для Арменіі пасля вайны ў Карабаху

18.11.2020 / 10:27

Nashaniva.com

Баграм Багдасарян/Photolure /ТАСС

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у сваім Facebook прадставіў план стабілізацыі сітуацыі ў Арменіі пасля завяршэння баявых дзеянняў у Карабаху.

Сярод пунктаў плана:

— рэформа Узброеных сіл;

— аднаўленне перамоўнага працэсу па Карабаху з удзелам АБСЕ;

— вяртанне бежанцаў з Нагорнага Карабаха ў свае дамы;

— аднаўленне пацярпелых дамоў і інфраструктуры ў Нагорным Карабаху і Арменіі;

— прадастаўленне сацыяльных гарантый сем'ям загінулых салдат і грамадзян, дапамога параненым вайскоўцам (у тым ліку закупка пратэзаў).

Пашынян паабяцаў даць справаздачу аб выкананні па кожным пункце праграмы праз паўгода, у чэрвені 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула