БЕЛ Ł РУС

Маск абагнаў Цукерберга ў спісе мільярдэраў

19.11.2020 / 08:52

Nashaniva.com

Кіраўнік Tesla і SpaceX Ілан Маск выйшаў на трэцяе месца ў глабальным рэйтынгу мільярдэраў Bloomberg, пацясніўшы заснавальніка фэйсбука Марка Цукерберга.

На 19 лістапада ў Маска 120 мільярдаў даляраў, у Цукерберга — 103 мільярды.

Паводле звестак агенцтва, багацце бізнэсоўца вырасла за дзень на 10,2 мільярда даляраў на фоне росту акцый Tesla на 10%.

Першае месца ў рэйтынгу Bloomberg па-ранейшаму займае заснавальнік Amazon Джэф Безас з 183 мільярдамі, а на другім знаходзіцца заснавальнік Microsoft Біл Гейтс (128 млрд).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула